Прывітанне , хлопчыкі і дзяўчынкі, дарослыя і госці !
Вельмі рада вітаць вас на гэтай старонцы!Спадзяюся, што прапанаваныя гульні дапамогуць вам цікава і займальна вывучыць родную мову.
Поспехаў вам!
Гуляем разам з
Значэнне слова.Правіла (2 кл.)
Значэнне слова (2 кл.)
Словы, якія адказваюць на пытанні хто? або што?
Словы, якія называюць прадметы, прыметы і дзеянні прадметаў
Мяккі знак (2 кл.)
Апостраф (2 кл.)
Знайдзі словы
Школьныя прылады
Значэнне слова (2 кл.)
Словы, якія адказваюць на пытанні хто? або што?
Словы, якія называюць прадметы
Словы, якія называюць прадметы, прыметы і дзеянні прадметаў
Мяккі знак (2 кл.)
Апостраф (2 кл.)
Знайдзі словы
Школьныя прылады
Агародніна
Слоўнікавыя словы
Птушкі
Ягады
Дні тыдня
Раслінны свет
Вучэбныя рэчы
Пераклад. Адзенне
Поры года
Прыродныя з'явы
Ягады ,1
Растлумачце значэнне фразеалагізмаў.
Выкінуць з галавы; светлая галава; як снег на галаву; хадзіць на галаве; браць быка за рогі; валасы становяцца дыбам; застацца на бабах; куды Макар цялят не ганяў.
Словы для даведкі: вельмі разумны; забыць; далёка; нечакана; смела брацца за справу; свавольнічаць; жудасна; застацца ні з чым.
Замяніце ўстойлівыя словазлучэнні адным словам.
Рукой падаць ...; на ўсю моц ...; як мокрае гарыць ...; за трыдзевяць зямель ...; трымаць язык за зубамі ...; за дзедам шведам ...; як курыца лапай ...; стаяць над душой ...; у адзін голас ...; як гром з яснага неба ... .
Пазнайце, пра што ідзе размова.
1. Ён выцягваецца ў чалавека, які чым - небудзь расчараваны або здзіўлены.
2. Іх чалавек глытае, калі хоча стрымаць плач.
3. Імі людзі ляскаюць, калі адчуваюць моцны холад.
4. Ён да вушэй, калі чалавек задаволены чым - небудзь.
5. Іх бяруць назад, калі адмаўляюцца ад дадзенага абяцання.
6. Яна гарыць у залішне рухавага, неспакойнага, няўрымслівага чалавека.
Рыхтуемся да кантрольнага дыктанта!!!
Вуллі
Мы
агледзелі вуллі. Яны якраз як хаткі. І дзверцы ёсць, але не такія, як у
хатках.Толькі адна дзірачка ў сцяне, а пад ёю дошчачка.
Мне
спадабаліся гэтыя хаткі, і я надумаўся зрабіць такую. Знайшоў дошчачкі, роўна
абрэзаў дзедавай пілачкай і гладка выстругаў гэблікам. Пасля збіў скрыначку. У
сцяне свярдзёлкам пракруціў дзірачку, а пад ёю прыбіў парожак. (58)
Паводле В.
Віткі
Вогнішча
Вечар у
гарах надыходзіць нечакана. Цямнее адразу, як сонца схаваецца.
Патрэсквае
рупліва раскладзенае юнымі турыстамі вогнішча. Высока ў неба ўздымаюцца і
растаюць у бяздоннай цемры сотні цёплых светлячкоў-агеньчыкаў…
Хочацца
думаць, што стане хоць трошкі цяплей на Зямлі і ад гэтага цяпельца. (42)
Паводле З.
Падліпскай
Раніца ў
лесе
На ўсходзе
павольна шарэе. Пачынаецца ранак. Маўклівы лес ажывае. Недзе забалбатаў
цецярук. Потым змоўк. У прыдарожным гушчары заквохкала цяцерка. Пачула нечыя
крокі, моцна заляпала крыламі і ўзляцела. Зацінькалі сініцы. Жоўтыя з шараватым
покрывам камочкі пераскакваюць з галінкі на галінку і пяюць: цінь-цінь! Хутка
пачне сваю працу стракаты дзяцел.
Настае новы
дзень, поўны турбот для лясных жыхароў. (59)
Паводле П.
Ткачова
Рыбакова
мара
Пара ісці
дахаты. Але што ж гэта так свішча? Няўжо маё вудзільна? Гляджу. Разоў шэсць
запар маё вудзільна са свістам прыгінаецца да вады. Хоць бы не сарвалася! У
вадзе ходзіць дужая рыбіна. Асцярожна вяду да берага. Лешч! Рыбакова мара!
Лоўка хапаю рукой пад жабры. Цяпер толькі трэба ўмела адчапіць яго ад кручка.
(54)
Паводле М.
Лупсякова
Вясна
Стаялі
цёплыя вільготныя дні. Нядаўна прайшоў першы дождж. Поле вызвалілася з-пад
снегу. Рака выйшла з берагоў. Каламутная вада затапіла наваколле.
У такі час
вельмі зручна назіраць за жыццём звяроў. Вось па вадзе плыве вуж. Цела яго
выгінаецца зігзагам. Між лазняку каля затокі віднеецца бабровая хатка. Яна
падобна на стажок сена. (51)
Француз па - французку,
па -польску паляк
гавораць з маленства,
а я , мама, як?
Замежную мову
я ў садзе вучу,
а на беларускай -
не ўмею, маўчу.
Чаму, адкажы мне,
ты, тата і дзед
не размаўлялі
на роднай нідзе?
Я рускую мову
люблю і вучу
і нашу таксама
я ведаць хачу.
Буквар беларускі
прашу мне купіць
і родную мову
пачну я вучыць
М. Пазнякоў
"Буслік"